Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Ён ім кажа: «Такім чынам, калі выдасць Госпад Зэбаха і Салману ў рукі мае, я буду малаціць целы вашыя з цернем пустынным і чылімам».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сказаў Гідэон: «Калі выдасьць ГОСПАД Зэбаха і Цальмуну ў рукі мае, я буду малаціць целы вашыя цернем пустынным і асотам».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І сказаў Гедэон: за гэта, калі аддасьць Гасподзь Зэвэя і Салмана ў рукі мае, я разарву цела ваша цярноўнікам пустынным і малацільнымі зубчатымі дошкамі.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 8:7
2 Крыжаваныя спасылкі  

І калі Гедэон пачуў аповед пра сон і яго тлумачэнне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў лагер, загадаў: «Устаньце, бо Госпад аддаў у рукі вашыя лагер мадыянцаў».


І сказаў Гедэон жыхарам Сукота: «Дайце, прашу, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я пераследую Зэбаха і Салману, цароў мадыянскіх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы