Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 21:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 У тыя дні не было цара ў Ізраэлі, але кожны, што яму здавалася слушным, тое і рабіў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што было слушна ў вачах ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; кожны рабіў тое, што яму здавалася правільным.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 21:25
13 Крыжаваныя спасылкі  

Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],


Ёсць дарога, што здаецца чалавеку справядлівай, але ўрэшце рэшт вядзе яна да смерці.


Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю.


Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.


Усе мы, як авечкі, заблукалі, кожны з нас павярнуўся на дарогу сваю, а Госпад усклаў на Яго ўсю нашу несправядлівасць.


Ёсць такі, што забівае на ахвяру вала і забівае чалавека; што забівае на ахвяру авечку і скручвае галаву сабаку; складае ахвяру з ежы і поруч з крыві парсюка, паліць кадзіла і дабраслаўляе ідала. Падобна, як тыя выбралі сабе дарогі і душы іх адчуваюць асалоду ад агіднасцей іх,


Не рабіце паводле ўсяго таго, што мы тут робім сёння, кожны, што яму здаецца добрым,


У тыя дні не было цара ў Ізраэлі, і кожны рабіў тое, што яму здавалася слушным.


У той час не было цара ў Ізраэлі, і пакаленне Дана шукала сабе зямлю ва ўласнасць, каб жыць на ёй, бо аж да гэтага дня яно не атрымала зямлю сярод іншых пакаленняў.


Такім чынам, пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Лаіс, дзе ўбачылі народ, што жыве ў ім без якога-небудзь страху па звычаі сідонцаў, бесклапотны і спакойны, бо не было нікога, хто нападаў бы на іх зямлю; і з вялікімі багаццямі, і далёка ад сідонцаў, і не мелі ніякіх адносін з Сірыяй.


У тыя дні не было яшчэ цара ў Ізраэлі. Быў жа нейкі левіт, які, як чужаземец, жыў на ўзбоччы гары Эфраім і меў за жонку наложніцу з Бэтлехэма Юдэйскага.


Таксама сыны Ізраэля ў той час вярнуліся адтуль кожны да свайго пакалення і да роду свайго, і пайшлі кожны ў спадчыну сваю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы