Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 20:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Яе, прывезеную, я пасёк на кавалкі і паслаў часткі ва ўсе межы пасялення Ізраэля, бо яны ўчынілі ганебнае і агіднае ў Ізраэлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І я ўзяў наложніцу маю, і пасек яе на часткі, і паслаў у-ва ўсе межы спадчыны Ізраіля, бо яны ўчынілі ганебнае і агіднае ў Ізраілі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 я ўзяў наложніцу маю, расьсек яе і паслаў яе ва ўсе вобласьці валоданьняў Ізраілевых, бо яны ўчынілі беззаконьне і паскудную дзею ў Ізраілі;

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 20:6
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ўвайшоў у дом, схапіў ён меч і, пасекшы цела жонкі разам з косткамі на дванаццаць частак, кускі разаслаў па ўсіх межах Ізраэля.


І выйшаў да іх стары і казаў: «Не, браты, не рабіце гэтага ліха, бо прыйшоў да мяне чалавек у госці, і не рабіце гэтае дурасці.


і той, хто будзе выкрыты ў гэтым двурушніцтве, будзе спалены агнём разам з усім, што яму належыць, бо ён парушыў запавет Госпада і дапусціўся злачынства ў Ізраэлі”».


вось, сыны Якуба вярталіся з поля і, пачуўшы, што здарылася, засмуціліся і ўзлаваліся моцна, бо ганьбу зрабіў Ізраэлю і, згвалтаваўшы дачку Якуба, учыніў недазволенае.


з кожнага пакалення Ізраэля выберам дзесяць чалавек са ста, і сто — з тысячы, і тысячу — з дзесяці тысяч, каб яны рупіліся пра харчы для войска, для тых, хто пойдзе, каб аддаць Габе пакалення Бэньяміна адпаведна злачынству, па заслугах».


Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вашым абліччам,


Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».


Калі яны балявалі з вясёлым сэрцам, прыбылі мужчыны горада таго, сыны Бэліяла, і, абкружыўшы дом старога, пачалі грукаць у дзверы, крычучы і кажучы гаспадару дома: «Выведзі мужчыну, які ўвайшоў у дом твой, каб мы скарысталі яго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы