Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 20:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 бо думалі сыны Бэньяміна, што, як звычайна, будуць забіваць іх. Ізраэльцы, умела прыкідваючыся, што ўцякаюць, вырашылі адцягнуць іх ад горада і адвесці іх на тыя дарогі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 І казалі сыны Бэн’яміна: «Як і ў першы раз, будуць яны пераможаныя», а сыны Ізраіля казалі: «Уцякайма, каб адвесьці іх ад гораду на тыя дарогі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 І сказалі сыны Веньямінавыя: яны падаюць перад намі, як і раней. А сыны Ізраілевыя сказалі: пабяжым ад іх і адцягнем іх ад горада на дарогі.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 20:32
6 Крыжаваныя спасылкі  

А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку горада. Калі выйдуць яны супраць нас, як раней, мы кінемся наўцёкі перад імі,


Але і сыны Бэньяміна мужна напалі з горада і супраціўнікаў, што беглі, пераследавалі даволі доўга, так што ранілі іх, як у першы і другі дзень, і забівалі ўцекачоў на дзвюх дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Габу, і па палях, і забілі каля трыццаці ваяроў;


Такім чынам, усе сыны Ізраэля, устаўшы са сваіх месцаў, выстраілі строй у месцы, якое завецца Баал-Тамар. Засады, што былі вакол горада, пачалі паступова выходзіць са сховаў і выступаць ад заходняй часткі горада.


Такім чынам, сыны Ізраэля пачалі ўцякаць у самы час бою, і сыны Бэньяміна, думаючы, што яны перамаглі іх, як у папярэднім баі, забілі з іх войска каля трыццаці ваяроў.


пакуль пераследнікі не будуць адведзены даволі далёка ад горада, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы