Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 20:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І сабраліся ўсе народы з усіх канцоў Ізраэля і ўсе пакаленні Ізраэля на сход народа Божага: чатырыста тысяч найлепшых ваяроў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сабраліся правадыры ўсяго народу і ўсе калены Ізраіля на супольны сход народу Божага, а [было] іх чатырыста тысячаў пешых ваяроў, узброеных мячом.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І сабраліся правадыры ўсяго народа, усе плямёны Ізраілевыя, на сход народа Божага, чатырыста тысяч пешых, якія агалялі меч.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 20:2
9 Крыжаваныя спасылкі  

А Зэбах і Салмана адпачывалі ў Каркары з усім сваім войскам, каля пятнаццаці тысяч ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў усходніх народаў, а тых, што загінулі, было сто дваццаць тысяч чалавек, што валодалі мечам.


Таксама ваяроў Ізраэля без сыноў Бэньяміна налічвалася чатырыста тысяч тых, хто выняў меч, і здольных да бою.


І ў той дзень налічана было з гарадоў Бэньяміна тых, хто выняў меч, дваццаць шэсць тысяч, апрача жыхароў Габы, якіх было налічана семсот наймужнейшых ваяроў.


Калі цар Мааба ўбачыў, што перамагаюць ворагі яго, то ўзяў з сабой семсот чалавек, валодаючых мечам, каб прабіцца да цара Эдома; і не змаглі яны.


І Ёаб перадаў цару лік перапісанага народа; і Ізраэль налічыў восемсот тысяч ваяроў, здатных да бою, і Юда — пяцьсот тысяч ваяроў.


І не ўтаілася ад сыноў Бэньяміна, што сабраліся сыны Ізраэля ў Міцпе. І пыталі сыны Ізраэля ў левіта, як такое злачынства адбылося,


І ён палічыў іх у Бэзэку: і было трыста тысяч сыноў Ізраэля; а ваяроў Юды было трыццаць тысяч.


усе сабраліся ў Сіло, каб выступіць і ваяваць супраць іх.


І сказала жанчына: «Чаму ты так думаеш супраць народа Божага? Бо калі цар сказаў гэтае слова, то гэта быццам злачынства, таму што цар не жадае вярнуць выгнанніка свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы