Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Але грэх, які ўзяўся з нагоды прыказання, выклікаў у мяне ўсякія пажаданні, бо, каб не было закону, грэх быў бы мёртвы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Але грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, выклікаў у-ва мне ўсякае пажаданьне, бо без закону грэх мёртвы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закона грэх мёртвы.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 7:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзненні, пыха, глупства.


Калі б Я не прыйшоў і не гаварыў ім, не мелі б граху, але цяпер не маюць апраўдання за свой грэх.


Калі б не рабіў спраў сярод іх, якіх не рабіў ніхто іншы, не мелі б граху; але ж цяпер і бачылі, і зненавідзелі Мяне і Айца Майго.


бо ўчынкамі закону не апраўдаецца аніякае цела перад Ім; бо праз закон пазнаецца грэх.


Бо закон выклікае гнеў, а дзе няма закону, там няма і злачынства.


Закон жа прыйшоў пасля, так што злачынствы памнажаліся; а дзе памножыўся грэх, там празмерна памножылася ласка,


Бо грэх, што ўзяўся з нагоды прыказання, звёў мяне і праз яго забіў.


Дык што, добрае сталася для мяне смерцю? Ніякім чынам! Але грэх праз добрае спарадзіў мне смерць, і, такім чынам, грэх выявіўся; каб стаўся грэх празмерна грэшным праз прыказанне.


Тады ўжо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне.


Калісьці я жыў без закону, але, калі прыйшло прыказанне, ажыў і грэх,


Джала смерці – грэх, а сіла граху – закон.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы