Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 12:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Дык, калі будзе галодны вораг твой, накармі яго; калі будзе сасмаглы, дай яму піць. Так вось робячы, вуголле гарачае насыпаеш яму на галаву.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 12:20
12 Крыжаваныя спасылкі  

І адлучыў ад іх Сімона, і ў іх прысутнасці загадаў яго звязаць. І загадаў напоўніць мяхі іх збожжам, і каб ў кожным мяху былі ўложаны дадзеныя імі грошы, і каб далі ім яшчэ харчоў на дарогу. Так і было зроблена.


Але ён сказаў: «Не забівай. Ці ж мечам сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і хай вяртаюцца да гаспадара свайго».


Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.


галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.


А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас,


Але кажу вам, тым, хто слухае: любіце непрыяцеляў вашых, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць,


Не дайся, каб цябе перамагло зло, але перамагай зло дабром.


І сказаў Саўл: «Зграшыў я. Вярніся, сын мой Давід; бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды за тое, што дарагая была сёння ў вачах тваіх душа мая; відаць, што я дзейнічаў бязглузда і шмат разоў памыляўся».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы