Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 11:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 як напісана: «Даў ім Бог духа атупення, вочы, каб не бачылі, і вушы, каб не чулі, аж па сённяшні дзень».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 як напісана: «Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да сёньняшняга дня».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 як напісана: «Бог даў ім дух усыпленьня, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да гэтага дня».

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 11:8
13 Крыжаваныя спасылкі  

Аж да сённяшняга дня робяць яны па старым звычаі: не баяцца Госпада і не пільнуюць пастаноў, і прыказанняў, і закону, і загаду, якія даў Госпад сынам Якуба, якога назваў Ізраэлем.


Такім чынам, гэтыя народы баяліся Госпада, але ўсё ж служылі ідалам сваім; бо і дзеці іх, і дзеці дзяцей іх робяць так, як бацькі іх, аж да сённяшняга дня.


Бо напусціў на вас Госпад духа сну, заплюшчыў вочы вашы, а галовы вашы накрыў.


А Ён сказаў: «Ідзі да народа гэтага і скажы ім: “Пільна слухайце, і не зразумееце, пільна ўглядайцеся, і не ўбачыце”.


“Паслухай, народ без розуму і без сэрца, якія, маючы вочы, не бачаць, маючы вушы, не чуюць.


«Сын чалавечы, ты жывеш сярод народа ўпорыстага, які мае вочы, каб бачыць, і не бачыць, і мае вушы, каб чуць, і не чуе, бо гэта народ упорысты.


і Я апаганіў іх ахвярамі іх, калі яны ахвяроўвалі ўсё, што першароднае, каб абудзіць у іх страх ды каб даведаліся, што Я — Госпад».


Ён ім сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а іншым яны праз прыпавесці, хоць, гледзячы, яны не бачаць і, слухаючы, не разумеюць.


кажучы: “Ідзі да народа гэтага і скажы ім: “Слыхам пачуеце — і не зразумееце, глядзець будзеце — і не ўбачыце.


ды не даў вам Госпад сэрца, што разумее, ды вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія маглі б чуць, аж да сённяшняга дня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы