Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РУТ 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Яна казала ім: «Не называйце мяне Наомі, але называйце мяне Мара, бо Усемагутны напоўніў мяне горыччу занадта.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 А яна казала ім: «Не называйце мяне Наомі, але называйце мяне Мара, бо вялікай горыччу напоўніў мяне Усемагутны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту;

Глядзіце раздзел Копія




РУТ 1:20
16 Крыжаваныя спасылкі  

А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.


Хай Усемагутны Бог мой дасць, каб ён пашкадаваў вас і адпусціў вашага брата, якога трымае, ды і гэтага Бэньяміна. А я, быццам сірата, застануся без дзяцей».


Хіба заўважыш ты сляды Божыя і хіба спасцігнеш дасканала Усемагутнага?


дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне неадпаведным судом і сеццю Сваёй аблытаў мяне.


Шчасны чалавек, якога дакарае Бог; дык ушчуваннем Усемагутнага не пагарджай.


Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.


Ён не дазваляе супакоіцца духу майму і напаўняе мяне горыччу.


і цярпеў я бічаванні цэлы дзень, і пакаранне маё — раніцаю».


Чаму, Госпадзе, адпіхваеш душу маю і хаваеш аблічча Сваё ад мяне?


І прыйшлі да мясцовасці Мара, але не маглі піць ваду з Мары, таму што была яна горкая; з-за таго таму месцу было дадзена імя Мара.


Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім.


Павалены, ляжу я аж да раніцы, быццам леў, так сцёр усе косці мае; ад раніцы да вечара марнуеш мяне.


Усякае пакаранне цяпер падаецца не радасцю, а сумам, але пасля навучаным праз яго дасць мірны плод справядлівасці.


Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец, – кажа Госпад, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.


І святыні я ў ім не ўбачыў, бо Госпад, Бог Усемагутны, быў яго святыняй, і Ягня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы