Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 68:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Бог, Які селіць пакінутых у доме, Які выводзіць вязняў да дабрабыту; між тым бунтаўнікі будуць жыць на няплоднай зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, Божа сілы. Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраілеў;

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 68:7
10 Крыжаваныя спасылкі  

А Госпад ішоў перад імі днём у воблачным слупе, каб паказваць дарогу, а ноччу ў слупе агню, каб свяціць ім, каб быў правадыр у дарозе ў любы час.


Госпадзе, калі Ты выходзіў з Сэіра, калі Ты выходзіў з ваколіц Эдома, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі кроплі вады;


І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты дзень аддасць Госпад у рукі твае Сісару. Сам Госпад пойдзе перад табою». Такім чынам, сышоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысяч ваяроў.


Пойдзе бо перад імі правадыр; разбураць яны і пройдуць праз браму, выйдуць праз яе. І пойдзе цар іх перад імі, і Госпад на чале іх».


Або ці спрабаваў які бог прыйсці і выбраць сабе народ пасярод народаў праз выпрабаванні, знакі і цуды, праз войны, рукой дужай і плячом узнятым, ды праз вялікія жахі, як усё, што зрабіў вам Госпад, Бог ваш, у Егіпце на вачах тваіх?


урадлівую зямлю — у салёны стэп дзеля ліхасці жыхароў яе.


чыніць суд прыгнечаным, дае ежу тым, што прагнуць. Госпад вызваляе вязняў.


Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы