Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 59:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Грэх вуснаў іх — слова саміх вуснаў, няхай заблытаюцца яны ў пыхлівасці сваёй. З-за праклёну і хлусні, якія прамаўляюць яны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Грэх вуснаў іхніх — словы на губах іхніх. Няхай яны будуць злоўлены ў фанабэрыстасьці сваёй за праклёны і ману, якія абвяшчаюць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая - марнота.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 59:13
21 Крыжаваныя спасылкі  

Хай пачырванеюць і збянтэжацца на векі вечныя, і пасаромеюцца, і загінуць,


Госпад судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле справядлівасці маёй і паводле незласлівасці маёй, якая ёсць ўва мне.


І імя Маё святое зраблю вядомым сярод народа Майго Ізраэля і не дазволю зневажаць імя Маё святое ў будучыні, і пагане пазнаюць, што Я — Госпад, Святы Ізраэлеў.


Бог мой, міласэрнасць Яго апярэдзіць мяне. Бог учыніць, што буду я з пагардаю глядзець на непрыяцеляў маіх.


Усё гэта споўнілася на цару Набукаданосару.


і ўзвялічу Сябе, і асвячуся, і стану вядомым перад вачамі многіх народаў, і даведаюцца яны, што Я — Госпад”.


Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.


Хай згінуць грэшнікі з зямлі, і несправядлівыя так, каб іх не было. Дабраславі, душа мая, Госпада.


Такім чынам, цяпер, Госпадзе, Божа наш, збаў нас ад рукі яго, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог».


І, узгневаўшыся на Ізраэля, Госпад вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль не вымерла ўсё пакаленне, якое рабіла зло перад абліччам Госпада.


ФЭ. Вусны яго поўныя праклёнаў, і маны, і падступнасці, пад языком яго падман і брыдота.


І зрабіў Ён бяссільнымі языкі іх. Адвернуць галовы ўсе, хто ўбачыць іх.


І ўзлюбіў ён паклёп, дык хай спадзе на яго; не хацеў дабраславення, дык хай яно аддаліцца ад яго.


Ліхі чалавек трапляе ў пастку з-за грахоў сваіх вуснаў, а справядлівы пазбегне няшчасця.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы