Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 41:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Шчасны той, хто спачувае няшчаснаму. У дзень ліхі вызваліць яго Госпад.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОС­ПАД збавіць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 41:2
16 Крыжаваныя спасылкі  

Не выдавай мяне па жаданню пераследнікаў маіх, бо паўсталі супраць мяне фальшывыя сведкі і тыя, што дыхаюць лютасцю.


Каб вырваў Ён у смерці душы іх і каб карміў іх у час голаду.


Бо дабраславёныя Яго ўспадкаемяць зямлю, а праклятыя Ім будуць знішчаны.


Міласэрны чыніць дабро душы сваёй, а бязлітасны мучыць самога сябе.


Хто адцураецца блізкага свайго — грашыць, а хто шкадуе бедных — шчасны.


Пазычае Госпаду — хто шкадуе бедных, і ў сваю чаргу вернецца яму.


КАФ. Далоні свае адкрывае ўбогаму, і руку сваю працягвае да беднага.


у гэты ж дзень, калі збудзецца гэта на тваіх вачах, Я вызвалю цябе, — кажа Госпад, — і ты не будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.


і хай прыйдзе левіт, які не мае часткі і спадчыны з табой, і чужынец, і сірата, і ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, будуць яны есці і наядуцца, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, што будзеш рабіць.


Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.


І свякроў сказала ёй: «Дзе ты сёння збірала каласы і дзе працавала? Хай дабраславёны будзе той, хто быў літасцівы да цябе». І расказала яна ёй, у каго працавала, і казала: «Імя мужчыны таго Баоз».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы