Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 34:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 ТЭТ. Пакаштуйце і паглядзіце, які салодкі Госпад; шчасны чалавек, які ўсклаў надзею на Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Паспытайце і ўбачце, які добры ГОСПАД! Шчасьлівы той чалавек, які ў Ім мае надзею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 34:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».


Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.


Абвяшчу імя Тваё Маім братам, пасярод святыні буду славіць Цябе.


Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.


А я казаў у збянтэжанні маім: «Адрынуты я ад вачэй Тваіх». Але Ты выслухаў голас малення майго, калі я ўсклікаў да Цябе.


Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?


Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.


Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас, як жа Ён не даруе і нам разам з Ім усяго?


Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы