Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 142:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 142:5
16 Крыжаваныя спасылкі  

ГЭТ. Доля мая — Госпад: паабяцаў я пільнавацца слоў Тваіх.


Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: Ты той, Хто трымае лёс мой.


Веру, што пабачу даброты Госпада ў зямлі жывых.


Адгаджалі яны мне ліхам за дабро: адзінотаю душы маёй.


Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Паводле «Аламот…» Песня.


Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.


Узбурыліся народы, захісталіся царствы; падаў Ён голас Свой — расцяклася зямля.


На мне, Божа, абяцанні Твае; аддам я ўхваленні Табе,


Знемаглося цела маё і сэрца маё. Скалой-апорай сэрца майго і доляй маёй вечнай — Бог.


кажа ён Госпаду: «Ты прыпынак мой і цвярдыня мая, Божа мой; я маю надзею на Яго».


Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.


«Частка мая — Госпад, — кажа душа мая, — таму і чакаць буду Яго».


Вось жа, надыходзіць гадзіна, і ўжо надышла, калі расцярушыцеся кожны ў свой [бок], а Мяне аднаго пакінеце; але Я не адзін, бо Айцец са Мной.


Госпад жа з’явіўся перада мною і ўмацаваў мяне, каб прапаведаванне праз мяне працягвалася і каб яго пачулі ўсе народы; і я пазбегнуў ільвінае пашчы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы