Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 Прынік я да сведчанняў Тваіх, Госпадзе; не пасарамаці мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:31
17 Крыжаваныя спасылкі  

Адхіліцеся ад мяне ліхадзеі, і буду я выконваць загады Бога майго.


Падымаю рукі мае да загадаў Тваіх, якія люблю; і буду спасцігаць пастанаўленні Твае.


Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.


Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў пастановах Тваіх, і не пасаромлюся.


БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.


СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.


Купляй праўду і не прадавай; купляй мудрасць, і веды, і розум.


Ізраэль збаўлены збаўленнем вечным у Госпадзе; не будзеце засаромлены ды не пачырванееце аж на векі вечныя.


І цары будуць тваімі карміцелямі, а царыцы — нянькамі тваімі; пакланяцца будуць табе тварам да зямлі ды лізаць будуць пыл ля ног тваіх. Тады будзеш ведаць, што Я — Госпад: не будуць засаромлены, якія спадзяюцца на Мяне”.


Хай будуць пасаромлены тыя, якія пераследуюць мяне, а я хай не буду пасаромлены; хай яны баяцца, а я хай не буду баяцца, спашлі на іх дзень няшчасця ды падвойным уціскам пакарай іх.


Казаў затым Ісус да тых юдэяў, якія ў Яго паверылі: «Калі вы вытрываеце ў слове Маім, станецеся сапраўды Маімі вучнямі


Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеянне ласкі Божай, усцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі ў Госпадзе.


А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашы праз Духа Святога, Які нам дадзены.


Госпада, Бога твайго, бойся і Яму служы, да Яго туліся і імем Яго прысягай.


Калі, вось, будзеце пільнаваць усе прыказанні гэтыя, якія я загадваю вам, ды будзеце спаўняць іх, каб любіць Госпада, Бога вашага, ды будзеце хадзіць усімі шляхамі Яго і будзеце туліцца да Яго,


А вы ўсе, якія засталіся вернымі Госпаду, Богу вашаму, жывеце аж па сённяшні дзень.


Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён з’явіцца, мелі ў Ім адвагу ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі перад Ім сораму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы