Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:170 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

170 Хай дойдзе да Цябе маленне маё; паводле прырачэння Твайго вызвалі мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

170 Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:170
9 Крыжаваныя спасылкі  

ВАЎ. Дык хай сыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Госпадзе, збаўленне Тваё паводле Твайго прырачэння.


Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.


Дык цяпер, Госпадзе Божа, умацуй на векі слова, што сказаў Ты адносна паслугача Свайго і роду яго, і выканай тое, што прадказаў!


На Цябе, Госпадзе, спадзяюся, не асаромлюся навекі; паводле справядлівасці Тваёй вызвалі мяне.


Я Твой, збаў мяне, бо адшукаў я прыказанні Твае.


Цяпер жа паслухай, калі ласка, гаспадару мой, цар! Хай маленне маё цябе кране! Не адсылай мяне ў дом Ёнатана, пісара, каб я не памёр там».


і сказалі прароку Ярэміі: «Хай спадзе наша маленне перад абліччам тваім! Маліся за нас да Госпада, Бога твайго, за ўсю гэтую рэшту, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як ты бачыш на ўласныя вочы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы