Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:149 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

149 Пачуй голас мой паводле міласэрнасці Тваёй, Госпадзе, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

149 Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:149
12 Крыжаваныя спасылкі  

Прыгадаю я літасці Госпада, хвалу Госпада, за ўсё, што нам Госпад аддаў, і за мноства даброццяў для дому Ізраэля, якія ім дараваў паводле міласэрнасці Сваёй і паводле мноства літасці Сваёй.


Вось жа жадаю я Тваіх пастаноў: па законнасці Тваёй ажыві мяне.


Але Ты, Госпадзе, Госпадзе, чыні разам са мной дзеля імя Твайго, вызвалі мяне, бо спагадная міласэрнасць Твая;


Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.


Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.


Вялікая Твая, Госпадзе, міласэрнасць, паводле прысуду Твайго ажыві мяне.


ДАЛЕТ. Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.


Хай не зацягне мяне цячэнне водаў, хай не праглыне мяне вір, хай не самкне нада мною бездань пашчы сваёй, хай не закрые нада мной студня ўваходу свайго.


Рассудзі справу маю і адкупі мяне, пры дапамозе прырачэння Твайго ажыві мяне.


Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.


Паводле міласэрнасці Тваёй ухавай мяне жывым, а я захаваю напамінанні Твае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы