Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 105:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 вы, насеньне Абрагама, слугі Ягонага, сыны Якуба, выбранца Ягонага!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Зграшылі мы з бацькамі нашымі, учынілі бяспраўе, скрывілі праўду.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 105:6
14 Крыжаваныя спасылкі  

Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;


Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, ды каб ваш плод заставаўся, і каб Айцец даў вам, пра што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё.


Ты вось, Ізраэлю, слуга Мой, Якубе, якога Я выбраў, патомства Абрагама, сябра Майго,


Не бойся, чарвяк Якубе, — людзі з Ізраэля, — Я дапамагу табе”, — кажа Госпад і Збаўца твой, Святы Ізраэлеў.


Бо Госпад выбраў сабе Якуба, Ізраэля на ўласнасць Сваю.


каб убачылі мы даброты выбраннікаў Тваіх, каб узвесяліліся мы весялосцю народа Твайго, каб ганарыліся Тваёй спадчынай.


Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.


І сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба». Схаваў Майсей твар свой, бо не адважваўся глядзець на Бога.


І вывеў Свой народ у радасці, выбраннікаў Сваіх — з весялосцю.


У спадчыну Ізраэлю, слузе Свайму, бо Яго міласэрнасць вечная.


дзеля паслугача Майго Якуба і Ізраэля, выбранніка Майго, Я назваў цябе тваім імем, вызначыў цябе, а ты Мяне не пазнаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы