Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПЛАЧ 3:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 ашукваць чалавека на судзе сваім, — ці ж Госпад гэтага не ведае?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 калі блытаюць чалавека ў справе [судовай], хіба Госпад ня бачыць [гэта]?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

36 калі чалавека ўціскаюць у дзеях ягоных: хіба ня бачыць Гасподзь?

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 3:36
8 Крыжаваныя спасылкі  

І па заканчэнні жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і стала яна жонкай яго, і нарадзіла яму сына. І Госпаду не спадабалася тое, што зрабіў Давід.


Прыніжаюць яны, Госпадзе, народ Твой, прыгнятаюць спадчыну Тваю.


Ці скажаш: «Я не ведаў гэтага»? Ці ж Той, Хто праглядае сэрца, Сам не разумее? Ведае Той, Хто сочыць за душамі, Ён адплачвае кожнаму за справы яго.


І так праўда пайшла ў забыццё, мала хто сцеражэцца ліхоцця. І бачыць Госпад — зло паказалася Яму на вочы: няма закону.


Гэта кажа Госпад: “Чыніце суд і справядлівасць, вызваляйце прыгнечанага з рук крыўдзіцеля, чужынцу, сіраце і ўдаве не рабіце крыўды ані ўціску несправядлівага, ды крыві бязвіннай не пралівайце ў гэтым месцы.


Бачыш, Госпадзе, гора маё, судзі справядліва мяне.


Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?


Калі ўзнікне звадка паміж людзьмі, то хай суддзі вырашаць, і каго прызнаюць сумленным, таго хай апраўдаюць, каго ж несумленным, хай пакараюць за злачынства.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы