Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПІЛІПЯНАЎ 2:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Бо расхварэўся ён тут аж да смерці, але Бог пашкадаваў яго, і не толькі яго, але, па праўдзе, і мяне, каб я не меў смутку да смутку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Бо ён быў хворы пры сьмерці; але Бог памілаваў яго, і не яго толькі, але і мяне, каб не дадалося мне жальбы да жальбы.

Глядзіце раздзел Копія




ПІЛІПЯНАЎ 2:27
23 Крыжаваныя спасылкі  

КОФ. Блізкі Госпад да тых, што спакутаваны сэрцам, і пакораных духам Ён уратуе.


бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў смерці, не дбаючы пра жыццё сваё, каб выканаць тое, чаго вам не хапала ў служэнні мне.


але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.


Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.


Сталася ж у тыя дні, што яна захварэла і памерла; яе памылі ды палажылі ў святліцы.


Ад шасці бед збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране цябе няшчасце.


Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,


«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!


Пакарай мяне, Госпадзе, але па законе ды не ў гневе Тваім, каб часам не абярнуў Ты мяне ў нішто.


Весялосць мая зрабілася ўва мне болем, сэрца маё смуткуе.


Вось жа, на супакой замянілася горыч мая. Ты вось вырваў душу маю з ямы загубы, кінуў за спіну Сваю ўсе грахі мае.


Той самай меркай карае яго, адкідаючы яго, выганяе яго подыхам Сваім магутным у час, калі вее ўсходні вецер.


У тыя дні Эзэкія захварэў смяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “Упарадкуй дом свой, бо памрэш і не будзеш жыць”».


Ты кажаш: “Гора мне, беднаму, бо Госпад дадае смутку да майго болю. Я змучыўся ад уздыханняў сваіх, не знахожду супакою!”


бо ён тужыў па вас усіх і быў засмучаны, што вы чулі пра яго хваробу.


Дык я паслаў яго хутчэй, каб, убачыўшы яго, ізноў вы цешыліся і каб я не сумаваў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы