НЭЭМІІ 9:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 І Ты паказаў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх паслугачах яго, і на ўсім народзе яго зямлі; бо ведаў Ты, што яны пагардліва ставіліся да іх, і ўславіў Ты імя Сваё па сённяшні дзень. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 І Ты зьявіў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх слугах ягоных, і на ўсім народзе зямлі ягонай, бо Ты даведаўся, што яны дзейнічалі падступна супраць іх, і зрабіў Ты Сабе імя аж да дня сёньняшняга. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 і паказаў знакі і цуды над фараонам і над усімі рабамі ягонымі, і над усім народам зямлі ягонай, бо Ты ведаў, што яны пагардліва абыходзіліся зь імі, і зарабіў Ты Сабе імя да гэтага дня. Глядзіце раздзел |
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.