Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Але я паслаў да іх вестуноў сказаць: «Раблю я вялікую работу і не магу пайсці; навошта спыняцца працы, калі я спынюся і пайду да вас?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І я паслаў да іх пасланцоў, кажучы: «Я раблю вялікую працу і не магу зыйсьці, каб не прыпынялася праца, калі я пакінуў яе і зыйду да вас».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Але я паслаў да іх паслоў сказаць: я заняты вялікай справай, не магу сысьці; справа спынілася б, калі б я пакінуў яе і сышоў да вас.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

тады за мурам у нізінах, на адкрытай мясцовасці, сталі мы, і паставіў я людзей паводле родаў з мечамі іх, і дзідамі іх, і лукамі іх.


тады Санабалат і Гасэм паслалі да мяне, кажучы: «Прыйдзі, і сустрэнемся ў Цэпірыме, у даліне Она». Яны ж надумалі зрабіць мне ліха.


А пасылалі яны да мяне чатыры разы з гэтым запрашэннем, і я адмаўляў ім, як і раней.


Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае.


Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.


Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.


кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць”.


Мне належыць выконваць справы Таго, Хто Мяне паслаў, дакуль дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы