Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 і казаў у прысутнасці сваіх братоў і пры вяльможах Самарыі: «Што гэтыя недарэчныя юдэі вырабляюць? Няўжо ім гэта дазваляюць? Няўжо, скончыўшы аднойчы, будуць яны ўскладаць ахвяры? Няўжо гэта калі-небудзь скончыцца? Няўжо змогуць яны ажывіць камяні з руінаў, якія спалены агнём?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, якія спаленыя [агнём]?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 і гаварыў пры братах сваіх і пры Самарыйскіх вайсковых людзях, і сказаў: што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? няўжо ім гэта дазволяць? няўжо яны будуць прыносіць ахвяры? няўжо яны калі-небудзь скончаць? няўжо яны ажывяць камяні з груды пылу, і прытым папаленыя?

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 4:2
17 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, сталася, што пачаў народ зямлі той аблытваць рукі народа юдэйскага і перашкаджаць яму ў будаўніцтве.


І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.


І ў той дзень усклалі вялікія ахвяры, і ўсцешыліся; бо Бог даў ім вялікую радасць; але і жонкі іх, і дзеці ўзрадаваліся, і гоман радасці быў чутны далёка ад Ерузаліма.


Але юдэі сказалі: «Не стала моцы ў нясучага, і зямлі вельмі шмат; і мы не зможам адбудаваць мур».


А ў дваццаць пяты дзень месяца Элул мур быў адноўлены, па пяцідзесяці двух днях.


Учыняюць яны ліхую нараду супраць Твайго народа, радзяцца супраць тых, каго Ты ўхаваў.


«Міхей з Марэсэта быў прарокам у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і ён прамаўляў да ўсяго народа юдэйскага, кажучы: “Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Сіён будзе заараны, быццам поле, Ерузалім будзе заменены ў кучу камянёў, а гара святыні — у лясныя пагоркі”.


“Ці не заўважыў ты, што гэты народ прамовіў, кажучы: “Два роды, якія выбраў Госпад, адкінуты!”, і пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ для іх.


Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.


«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!


У той дзень Госпад абароніць жыхароў Ерузаліма; і самы кволы між імі ў той дзень будзе, як Давід, і дом Давіда будзе, як Бог, як анёл Госпадаў перад імі.


Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».


але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы