Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І ворагі нашы казалі: «Не даведаюцца яны і не ўбачаць, як уварвёмся мы між іх, і знішчым іх, і спынім работу іх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І сказалі прыгнятальнікі нашыя: «Не даведаюцца і ня ўбачаць, калі мы ўвойдзем у сярэдзіну іх, і пераб’ем іх, і спынім працу».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 А няпрыяцелі нашыя казалі: не даведаюцца і ня ўбачаць, як раптам мы ўвойдзем усярэдзіну іх і пераб'ем іх, і спынім працу.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 4:11
10 Крыжаваныя спасылкі  

бо самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў, як злодзей уначы, так ён прыйдзе.


Ты, аднак, не вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны пакляліся клятвай не есці і не піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваліся, чакаючы твайго дазволу».


А як настаў дзень, некаторыя юдэі ўчынілі змову і пакляліся, што не будуць есці і піць, пакуль не заб’юць Паўлу.


Прыйдзе на цябе няшчасце, і ты не будзеш ведаць, адкуль яно падымецца, і спадзе на цябе бяда, якой не зможаш адвярнуць; прыйдзе на цябе раптам гора, якога не ведаеш.


Цэлы дзень перашкаджалі яны маім справам, усе задумы іх адносна мяне — на ліха.


і нападу на яго, бо ён змучаны і са знясіленымі рукамі, я напалохаю яго. І, калі ўцячэ ўвесь народ, які з ім, я заб’ю пакінутага цара,


І малілі мы Бога нашага, і паставілі варту супраць іх і ўдзень, і ўначы.


Але юдэі сказалі: «Не стала моцы ў нясучага, і зямлі вельмі шмат; і мы не зможам адбудаваць мур».


Сталася ж, калі прыходзілі юдэі, якія пражывалі ў суседстве з імі, і гаварылі нам аб гэтым дзесяць разоў з розных мясцовасцей, з якіх яны прыйшлі да нас,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы