Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І даехаў я да брамы Крыніцы і да сажалкі Цара, і не было месца, каб прайсці, для жывёліны, на якой я сядзеў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І я прайшоў да Брамы Крыніцы і да сажалкі валадарскай; і не было месца прайсьці жывёле, [якая была] пада мною.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І падэехаў я да брамы Крыніцы і да царскага вадаёму; але ня было месца прайсьці жывёле, якая была пад мною,

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 2:14
7 Крыжаваныя спасылкі  

А цар асірыйцаў паслаў з Лахіса кіраўніка войска і галоўнага еўнуха, і Рабсана да цара Эзэкіі ў Ерузалім з вялікім войскам. Яны пайшлі, і прыбылі ў Ерузалім, і сталі каля канала Верхняй крыніцы, што на дарозе Поля Валюшніка,


А іншыя дзеянні Эзэкіі, і ўся мужнасць яго, і як ён выкапаў студню і канал, і ўвёў воды ў горад, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?


Гэта ён, Эзэкія, спыніў верхні працёк водаў Гіхона і павярнуў іх проста ўніз на заходні бок горада Давідава. Эзэкію шанцавала ва ўсіх яго прадпрыемствах.


Яны ўзышлі па прыступках горада Давідава, па дарозе ўверх на мур, вышэй дома Давідава і аж да брамы Воднай на ўсход.


І браму Крыніцы аднавіў Сэлум, сын Хальгозы, кіраўнік акругі Міцпа; ён пабудаваў яе, і пакрыў, і паставіў у ёй дзверы, і завалы, і засаўкі, ён жа пабудаваў мур крыніцы Сіло супраць царскага саду і аж да прыступак, якія вядуць з горада Давідавага.


За ім аднавіў Нэгэмія, сын Азбока, кіраўнік паловы акругі Бэтсур, аж да магіл роду Давідавага, і аж да вадаёмаў штучных, і аж да дома ваяроў.


і зрабіў сабе вадаёмы для арашэння гаю, багатага на дрэвы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы