Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 11:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Што да жыўшых у вёсках, ва ўсіх мясцовасцях іх, дык некаторыя сыны Юды жылі ў Карыят-Арбе і ў яго ваколіцах, і ў Дыбоне і ў яго вёсках, і ў Кабсээлі ды ў яго вёсках,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 11:25
7 Крыжаваныя спасылкі  

І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.


і ў Ешуа, і ў Маладзе, і ў Бэтпэлеце,


Хесебон і ўсе яго гарады, што на раўніне: Дыбон, і Бамот-Баал, і Бэт-Баал-Мэон,


ад Араэра, што ляжыць на беразе ручая Арнон, і горада ў сярэдзіне даліны, якую даў ім Майсей, паслугач Госпада, і да ўсёй раўніны ад Мэдабы і да Дыбона;


І Ешуа дабраславіў яго і даў яму ва ўласнасць Геброн;


Геброн перад тым называўся Карыят-Арба, а Арба быў найвялікшым чалавекам сярод сыноў Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы