Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 22:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І ўвайшоў валадар, каб паглядзець на гасцей, ды ўбачыў ён там чалавека, які быў апрануты не ў вясельныя шаты.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Увайшоўшы ж пабачыць тых, што ўзьлягалі, валадар убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельнае адзеньне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Цар, увайшоўшы паглядзець на бяседнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельныя строі,

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 22:11
25 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ён загадчыку шатаў: «Вынесі адзенне для ўсіх служыцеляў Баала». І ён вынес ім адзенне.


Прабудзіся, прабудзіся! Апраніся ў мужнасць сваю, Сіёне; апраніся ў шаты славы сваёй, Ерузалім, горад святасці! Бо не наважыцца болей неабрэзаны ды нячысты, каб прайсці праз цябе.


І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер.


Ці ж назаўсёды нас адпіхаеш? Ці так ужо моцна на нас злуешся?»


І будзе ў той час: Я з паходнямі абшукаю Ерузалім і пакараю людзей, якія сядзяць у брудзе сваім і кажуць у сэрцах сваіх: “Не зробіць Госпад добрага, не зробіць і благога”.


Дазвольце і аднаму, і другому расці да жніва. А ў час жніва скажу жняцам: “Збярыце раней кукаль і звяжыце ў пучкі, каб спаліць яго, а пшаніцу збярыце ў маё гумно”».


І паслугачы яго, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго напаткалі, ліхіх і добрых; і напоўнілася вяселле гасцямі.


Веялка Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць ток Свой і збярэ пшаніцу Сваю ў свіран, а салому спаліць агнём незгасальным».


але адзеньцеся ў Госпада Ісуса Хрыста ды не апякуйцеся над целам дзеля пажадлівасці.


справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,


Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.


каб толькі, і адзетыя, мы не апынуліся голымі.


Бо вы, тыя, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся.


і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.


Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.


І дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ззяючы, вісон жа ёсць учынкі праведнасці святых».


І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.


Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы