Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 20:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Кажуць яму: “Бо ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік Мой, і, што будзе справядліва, дам вам”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Яны кажуць яму: “Ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе справядліва, атрымаеце”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Яны кажуць яму: ніхто не наняў нас. Ён кажа ім: ідзеце і вы ў вінаграднік мой, і што справядліва будзе, атрымаеце.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 20:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.


Затым падобна Валадарства Нябеснае да чалавека, гаспадара дома, які выйшаў на досвітку наймаць работнікаў у вінаграднік свой.


Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых, што стаялі без працы, ды кажа ім: “Што вы тут стаіце цэлы дзень бяздзейныя?”


А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніку загадчыку свайму: “Скліч работнікаў і дай ім плату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі”.


Мне належыць выконваць справы Таго, Хто Мяне паслаў, дакуль дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.


кажучы: «Што маем зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што зроблены імі яўны знак, і мы не можам адмаўляць гэта.


ведаючы, што кожны, хто б зрабіў дабро, той і ад Госпада атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.


таямніцу, схаваную ад вякоў і пакаленняў, а цяпер выяўленую Яго святым,


Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы