Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАРКА 10:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 І былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерузалім, і Ісус ішоў перад імі, а яны, за Ім ідучы, дзівіліся і баяліся. І паклікаў зноў дванаццаць ды пачаў казаць, што адбудзецца з Ім:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Калі яны былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў наперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. І, узяўшы зноў Дванаццаць, пачаў гаварыць ім пра тое, што з Ім мае здарыцца:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Калі былі яны ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў паперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы сьледам за Ім, былі ў страху. Паклікаўшы дванаццаць, Ён зноў пачаў ім казаць пра тое, што будзе зь Ім:

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 10:32
12 Крыжаваныя спасылкі  

Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.


У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.


Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.


І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»


ды без прыпавесцей не прамаўляў ім. А вучням Сваім асобна выясняў усё.


І, звярнуўшыся да вучняў Сваіх, сказаў: «Шчасныя вочы, якія бачаць, што вы бачыце.


І, гэта сказаўшы, пакрочыў Ён далей, падыходзячы да Ерузаліма.


І сталася, калі набліжаліся дні зыходу Яго, Ён звярнуў аблічча Сваё, каб ісці ў Ерузалім,


А Тамаш, званы Блізнюк, сказаў вучням: «Пойдзем і мы, каб з Ім памерці».


Кажуць Яму вучні: «Рабі, толькі што імкнуліся Цябе ўкаменаваць юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы