Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЛАХІІ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Праклятыя вы праклёнам, бо вы, увесь народ, падманваеце Мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Праклёнам вы праклятыя, бо Мяне вы абкрадваеце, увесь народ ваш.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Праклёнам вы праклятыя, бо вы - увесь народ - абкрадваеце Мяне.

Глядзіце раздзел Копія




МАЛАХІІ 3:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.


І ён сказаў мне: «Гэта праклён, які выходзіць на паверхню ўсёй зямлі; бо кожны злодзей адсюль, паводле яго ачышчаецца ды кожны клятвапарушальнік адтуль будзе ачышчаны, як напісана на ім».


Калі вы не жадаеце слухаць ды не жадаеце ўзяць сабе ў сэрца, каб шанаваць імя Маё, — кажа Госпад Магуццяў, — дык Я спашлю на вас праклён і пракляну дабраславенні вашы; і пракляну іх за тое, што вы не ўзялі гэтага да сэрца.


Ці не Ахан, сын Зары, парушыў загад Госпада адносна праклёну, і гнеў Госпада не абярнуўся на ўсю супольнасць Ізраэля? І гэта быў адзін чалавек, хто зграшыў, хай бы толькі адзін і паміраў за сваё злачынства!”»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы