Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 9:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Потым Аарон падняў рукі ў бок народа і дабраславіў яго. Па заканчэнні ахвяр за грэх, ахвяр цэласпалення і прымірэння сышоў уніз.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І падняў Аарон рукі ў бок народу, і дабраславіў яго, і, склаўшы ахвяры за грэх, ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, зыйшоў уніз.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І падняў Аарон рукі свае, павярнуўшыся да людзей, і дабраславіў іх, і сышоў, учыніўшы ахвяру за грэх, цэласпаленьне і ахвяру мірную.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 9:22
16 Крыжаваныя спасылкі  

Затым вывеў іх вонкі ў Бэтанію і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.


і тады прыйдуць святары, сыны Леві, якіх выбраў Госпад, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Яго, і па іх слове павінна разбірацца кожная спрэчная справа і кожнае забойства.


не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.


Вам найперш Бог, падняўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, каб дабраславіў вас на тое, каб кожны адвярнуўся ад нягоднасці сваёй».


І, прытуліўшы іх да Сябе, усклаў на іх рукі і дабраславіў іх.


Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль [свеціць] сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.


І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,


Сыны Амрама: Аарон і Майсей. І Аарон быў выдзелены, каб складаць ахвяры найсвяцейшыя, ён і сыны яго навек: і каб ён успальваў перад абліччам Госпада, і паслугаваў Яму ды дабраслаўляў імя Яго навек.


Дык устаў ён і дабраславіў, узвысіўшы голас, усю супольнасць Ізраэля, кажучы:


У гэты час Госпад аддзяліў пакаленне Леві, каб насілі каўчэг запавету Госпада і каб яны стаялі перад Ім на службе і дабраслаўлялі ў імя Яго па сённяшні дзень.


І, калі Майсей убачыў, што ўсё выканана, як загадаў Госпад, ён дабраславіў іх.


І казаў Госпад Майсею, гаворачы:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы