Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 24:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 І хто зблюзніць супраць імя Госпада, будзе пакараны смерцю. Увесь сход укамянуе яго, ці ён будзе прышэлец, ці тутэйшы. Хто блюзніць на імя Госпада, той будзе пакараны смерцю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, сьмерцю памрэ. Уся грамада, камянуючы, укамянуе яго, ці ён будзе пры­ха­дзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той сьмерцю памрэ.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі пабэе яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 24:16
19 Крыжаваныя спасылкі  

І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баала юдэйскага, каб адтуль прывезці каўчэг Божы, над якім было прызывана імя Госпада Магуццяў, Які сядзіць на херубінах, што над ім.


Яны прамаўляюць ліхое супраць Цябе: узносяцца дарэмна супраць Цябе


Дакуль жа, Божа, будзе здзекавацца непрыяцель? Ці ж вечна будзе знеслаўляць праціўнік імя Тваё?


Помні пра гэта: непрыяцель зняважыў Госпада, і народ неразумны зняславіў імя Тваё.


Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Госпад не пакіне без кары таго, хто прызывае імя Госпада, Бога свайго, марна.


Не блюзні на Бога і не ганьбі кіраўніка народа свайго.


«Кажы сынам Ізраэля: “Хто з сыноў Ізраэля або з прышэльцаў, якія жывуць у Ізраэлі, дасць адно са сваіх дзяцей ідалу Малоху, будзе пакараны смерцю; народ землі хай укамянуе яго.


Таму кажу вам: кожны грэх і блюзненне будуць людзям адпушчаны, але блюзненне на Духа не будзе адпушчана.


Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Варты смерці!»


Вы чулі блюзненне; што вы думаеце?» І яны ўсе прысудзілі, што Ён варты смерці.


Адказалі яму юдэі: «Мы маем закон, а паводле закона павінен Ён памерці, бо Ён зрабіў Сябе Сынам Божым».


І часта ва ўсіх сінагогах карамі прымушаў іх да блюзнення, і пераследаваў іх празмерна нават па іншых гарадах.


і, выцягнуўшы яго за горад, укаменавалі. І сведкі паклалі сваё адзенне ля ног юнака, якога звалі Саўлам.


мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў, але памілаваны, бо дзейнічаў па несвядомасці і з нявер’я.


Ці ж не яны блюзняць на добрае імя, якое прызвана над вамі?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы