Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Скажы ім, каб ведалі аб гэтым будучыя пакаленні, калі хто з патомкаў вашых, будучы ў нячыстасці, прыступіцца да рэчаў святых, якія сыны Ізраэля пасвяцілі Госпаду, то такі чалавек будзе вынішчаны перад абліччам Маім. Я — Госпад.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Скажы ім, каб ведалі пакаленьні вашыя: “Калі нехта з нашчадкаў вашых наблізіцца да рэчаў сьвятых, якія сыны Ізраіля пасьвячаюць ГОСПАДУ, а нячыстасьць ягоная на ім, такая душа будзе вынішчана спрад аблічча Майго. Я — ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Скажы ім: калі хто з нашчадкаў вашых у роды вашыя, маючы на сабе нячыстасьць, падступіцца да сьвятыняў, якія прысьвячаюць сыны Ізраілевыя Госпаду, дык зьнішчыцца душа тая ад аблічча Майго. Я Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:3
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў я ім: «Вы пасвячоны Госпаду, і пасудзіны гэтыя святыя: і срэбра, і золата пасвячоны Госпаду, Богу бацькоў вашых;


Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.


Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх, і зруйнуй усе мае правіннасці.


А чалавек, які саставіць такі алей і памажа ім чужынца, мае быць выгнаны са свайго народа”».


«Скажы Аарону і сынам яго, каб яны асцярожна абыходзіліся з тым, што пасвечана сынамі Ізраэля, і каб не знеслаўлялі святое імя Маё ў тым, што яны Мне складаюць у ахвяру. Я — Госпад.


Кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела чалавека і гэтай сумессю не ачысціўся, зневажае скінію Госпада і будзе вынішчаны з Ізраэля, бо ён не акрапіў сябе вадою ачышчэння, і нячысты ён будзе, і яго нячыстасць застанецца на ім.


Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.


Яны атрымаюць пакаранне вечнай пагібеллю ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы