Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Цяля або барана някшталтнага ці хворага можаш скласці як ахвяру добраахвотную, але як ахвяра прысягі не будзе прынятая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Цяля або барана някшталтнага ці хворага можаш скласьці як ахвяру дабраахвотную, але як шлюбаваная ахвяра ня будзе прынятая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 цяля і ягня з чэлесамі, непамерна доўгімі альбо кароткімі, у ахвяру руплівасьці прынесьці можаш; а калі паводле абяцаньня, дык гэта недаспадобы будзе Богу;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:23
7 Крыжаваныя спасылкі  

Усе мужчыны і жанчыны са шчырай душою прынеслі дары, каб адбыліся справы, якія Госпад загадаў праз пасрэдніцтва Майсея. Усе сыны Ізраэля прысвяцілі Госпаду добраахвотныя дары.


бо ніхто, у каго на целе недахоп, не павінен прыступаць: ані сляпы, ані кульгавы, ані крываносы, ані скалечаны,


Не складайце Госпаду ў ахвяру жывёлін сляпых, скалечаных, кульгавых, апухлых, паршывых, у балячках, ды не давайце такіх у агнявую ахвяру на ахвярніку для Госпада.


Жывёлу, у якой яечкі сціснутыя, разбітыя, вырваныя або выразаныя, не складайце ў ахвяру Госпаду. І не будзеце такога рабіць наогул у вашай зямлі,


Калі вы складаеце ў ахвяру сляпое, ці ж гэта не дрэнна? І калі прыносіце ў ахвяру тое, што кульгавае ды хворае, дык ці ж гэта не дрэнна? Прынясі гэта князю свайму, ці яму спадабаецца гэта і ці прыхільна гляне на цябе? — кажа Госпад Магуццяў.


Калі б мела яно якую загану, было кульгавае або сляпое, ці з іншай якой спракудай або немаччу, не складай такога ў ахвяру Госпаду, Богу твайму,


Не складай у ахвяру Госпаду, Богу твайму, авечку і вала, на якіх ёсць пляма або якая-небудзь загана, бо брыдзіцца гэтым Госпад, Бог твой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы