Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 А той, каго святар купіць і хто будзе паслугачом у доме яго, тыя могуць есці гэта, таксама народжаныя ў доме яго могуць есці хлеб яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Калі ж сьвятар купіць нявольніка за грошы, той можа есьці сьвятое, таксама народжаныя ў доме ягоным могуць есьці хлеб ягоны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 калі ж сьвятар купіць сабе чалавека за срэбра, дык гэты можа есьці яе; таксама і дамачадцы могуць есьці хлеб ягоны.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:11
7 Крыжаваныя спасылкі  

І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.


Мае быць абрэзаны народжаны ў доме тваім і куплены за грошы; вось гэтакі будзе запавет Мой на целе вашым на вечнае пагадненне.


а ўсякі нявольнік, куплены за грошы, хай прыме абразанне і так хай спажывае;


Але можа ён есці хлеб Бога свайго, як з [дароў] найсвяцейшых, так і са святых.


Калі б дачка святара выйшла замуж за чужога чалавека, то яна не павінна есці гэтых асвечаных ахвяраваных дароў.


Такім чынам, з дароў найсвяцейшых, за выключэннем таго, што будзе спалена, вазьмі наступнае: кожны дар і ахвяру за грэх і злачынства, што аддаецца Мне, як рэчы найсвяцейшыя, хай будуць яны належаць табе і сынам тваім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы