Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 21:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Найвышэйшы святар паміж братоў сваіх, на галаву якога нанесены алей памазання, рукі якога пасвячоныя ў святарства ды які адзеты ў святыя шаты, не будзе распускаць валасоў сваіх і раздзіраць шатаў,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Сьвятар вялікі паміж братоў сваіх, галава якога была па­мазана алеем, і рукі якога напоўненыя [на сьвятарства], і які апрануты ў шаты сьвятыя, ня будзе распускаць валасоў сваіх і разьдзіраць шатаў сваіх,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 А вялікі сьвятар з братоў сваіх, на галаву якога выліты алей памазаньня, і які асьвечаны, каб апранацца ў сьвяшчэнную вопратку, не павінен агаляць галавы сваёй і разьдзіраць вопратку сваю:

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 21:10
18 Крыжаваныя спасылкі  

І разадраў ён адзенне, і надзеў зрэбніцу, і аплакваў сына свайго доўгі час.


А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, ішоў ён з пакрытай галавой і босымі нагамі; але і ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з пакрытымі галовамі і плакалі.


І вярнуўся Мардахэй да брамы палаца; і Аман паспешна пайшоў, сумны, у дом свой з закрытай галавой.


Тады Ёў устаў, і раздзёр адзенне сваё, і, агаліўшы галаву і ўпаўшы на зямлю, пакланіўся


як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;


і вылі алей намашчэння на галаву яго; і будзе ён пасвячоны гэтым абрадам.


Уздыхай маўчком, не бяры жалобы па памерлым, завяжы турбан свой вакол галавы, і абуй абутак твой на ногі свае, і не закрывай вусны барадою, і не еж хлеба жалобы».


Пракажаны, крануты гэтай хваробай, будзе мець разадранае адзенне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”


Ачышчаць будзе святар, які быў памазаны і рукі якога пасвячоны, каб ён выконваў святарства на месцы бацькі свайго; і ўскладзе ён ільняныя шаты, адзенне святое,


калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;


А выліўшы яго на галаву Аарона, памазаў яго.


і грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсціўцы за кроў і павінна вярнуць яго ў горад — прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да смерці першасвятара, які памазаны святым алеем.


і хай пры пахаванні нават бацькі, маці, брата або сястры не апаганіцца, бо прысвячэнне Богу яго — на галаве яго.


Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы