Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 21:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Далей сказаў Госпад да Майсея: «Гавары святарам, сынам Аарона, і кажы ім: “Хай не занячысціцца святар тым, што дакранаецца да памерлага з народа свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: “Няхай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І сказаў Гасподзь Майсею: абвясьці сьвятарам, сынам Ааронавым, і скажы ім: хай не апаганьваюць сябе дакрананьнем да памерлага з народу свайго,

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 21:1
12 Крыжаваныя спасылкі  

І не будуць набліжацца яны да трупаў, каб не апаганіцца, толькі дзеля бацькі, і маці, і сына, і дачкі, і брата, і сястры, якая мужа не мела: могуць яны занячысціцца адносна іх.


Слухайце гэта, святары, ды звярні ўвагу, доме Ізраэля ды доме царскі, успрымі, бо для вас прызначаны суд; а вы сталіся сілом для Міцпы і разнятай сеткай над Таборам.


Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалвайце надпісы на скуры вашай. Я — Госпад!


і не будзе ён набліжацца да ніводнага памерлага, не занячысціцца ён нават з прычыны бацькі свайго і маці.


І цяпер да вас, святары, адносіцца прыказанне гэтае.


І пераканаецеся тады, што Я даў вам гэтае прыказанне, каб быў Мой запавет з Левіем, — кажа Госпад Магуццяў. —


Хто дакранецца да нябожчыка, будзе з-за таго сем дзён нячысты,


Гэта закон адносна чалавека, які памірае ў палатцы: кожны, хто ўвойдзе ў гэту палатку, і ўсе пасудзіны, што ў ёй прабываюць, будуць нячыстыя сем дзён.


Будзе нячыстым сем дзён той, хто ў полі дакранецца або да чалавека, забітага мечам, або да таго, хто памёр, або да касцей яго, або да магілы.


«Загадай сынам Ізраэля выдаліць з лагера ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.


Увесь час прысвячэння свайго не павінен ён падыходзіць да нябожчыка;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы