Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 18:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Дык вы пільнуйцеся пастаноў і законаў Маіх і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдот, ані тутэйшы, ані прышэлец, які жыве сярод вас,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Дык вы захоўвайце пастановы Мае і прысуды Мае, і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдотаў, ані тутэйшыя, ані прыхадні, якія жывуць сярод вас,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 А вы шануйце пастановы Мае і законы Мае і не рабеце ўсіх гэтых гідотаў, ні тубылец, ні прыхадзень, што жыве сярод вас,

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 18:26
16 Крыжаваныя спасылкі  

Беражыце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — Госпад!


Вы – сябры Мае, калі рабіць будзеце ўсё, што Я загадваю вам.


Калі Мяне любіце, захоўвайце прыказанні Мае;


А Ён сказаў: «Тым болей шчасныя тыя, што слухаюць слова Божае ды захоўваюць яго».


А што ў добрай зямлі – гэта тыя, што, добрым і шчырым сэрцам слухаючы слова, берагуць яго ды прыносяць плады ў цярплівасці.


Што я загадваю вам, тое і беражыце і рабіце, не дадавай нічога і не аднімай.


Захоўвай прыказанні Яго і запаветы, якія я сёння даручаю табе, каб добра было табе і дзецям тваім па табе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую Госпад, Бог твой, мае даць табе».


Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».


Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод іх, еў бы кроў, то скірую аблічча Сваё супраць такой душы ды вынішчу яе з народа яе.


Далей скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод вас, складае ахвяру цэласпалення або іншую


ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.


бо ўсіх гэтых брыдот дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.


Але і распуста пачалася ў той зямлі; і дапускаліся яны ўсякіх агіднасцей, як народы, якіх знішчыў Госпад перад абліччам Ізраэля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы