Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 13:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Калі, аднак, пляма застанецца на тым самым месцы і не пашырыцца, то гэта рана на скуле, і святар прызнае яго чыстым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 А калі пляма застанецца бяз зьмены і не пашырыцца, гэта шнар на скуле, і сьвятар прызнае яго чыстым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 а калі пляма застаецца на сваім месцы і не пашыраецца, дык гэта запаленьне пухіра, і сьвятар абвесьціць яго чыстым.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 13:23
13 Крыжаваныя спасылкі  

І ён, пазнаўшы заруку, сказаў: «Яна справядлівейшая за мяне, бо я не аддаў яе Шэлу, сыну майму!» І болей да яе не ўваходзіў.


І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.


Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.


Калі ж яна разрасцецца, то святар прызнае на ім праказу. Гэта бо хвароба праказы.


Калі хто мае на сваёй скуры апёк, ды калі на месцы апёку паявіцца чырвоная або белая пляма,


Калі, аднак, святар сцвердзіць, што на пляме няма белых валасоў і што яна не паглыблена адносна акружаючай скуры, ды што яна пацямнелая, дык святар адасобіць яго на сем дзён.


І прыгадаў Пётра слова Ісуса, сказаннае яму: «Перш чым певень запяе, ты тройчы зрачэшся Мяне». І, выйшаўшы вонкі, ён горка заплакаў.


але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.


Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы