Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І загадаў яму, каб нікому пра гэта не гаварыў, але сказаў: «Ідзі, пакажыся святару і ахвяруй за сваё ачышчэнне, як загадаў Майсей на сведчанне ім».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І Ён загадаў яму нікому не казаць, але пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І Ён загадаў яму нікому не расказваць, а пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей, на сьведчаньне ім.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 5:14
12 Крыжаваныя спасылкі  

«Калі ў якога чалавека на скуры цела з’явіцца пухліна, або гнайнік, або белая пляма, што ёсць рана праказы, то хай прывядуць яго да Аарона святара, або да аднаго з сыноў яго, святароў.


і калі з’явіцца пляма зеленаватая або чырванаватая на адзенні, або на скуры, на ўтоку або аснове, або на якім другім вырабе скураным, трэба лічыць, што гэта хвароба праказы, і трэба паказаць святару.


І за Мяне павядуць вас да намеснікаў і да ўладароў на сведчанне ім і паганам.


і загадваў ім, каб Яго не выяўлялі,


І гаворыць яму Ісус: «Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей, на сведчанне ім».


І адкрыліся вочы іх. І строга папярэдзіў іх Ісус, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто пра гэта не даведаўся».


кажучы: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і за ачышчэнне сваё складзі ахвяру, як загадаў Майсей на сведчанне ім».


А калі ў якім месцы вас не прымуць і не будуць слухаць, выходзячы, абтрасіце пыл з вашых ног на сведчанне ім. Сапраўды, кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суда, чым гораду гэтаму.»


Ён, як убачыў іх, сказаў: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». І сталася, што, калі яны ішлі, ачысціліся.


І Ісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны». І зараз жа праказа сышла з яго.


І, калі б дзе вас не прынялі, выходзячы з таго горада, пыл абтрасіце з ног вашых на сведчанне супраць іх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы