Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 20:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Але калі яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: “Ён спадкаемец. Заб’ем яго, каб нашай стала спадчына!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі паміж сабою, кажучы: гэта спадчыньнік; хадзем, заб'ём яго, і спадчына ягоная будзе наша.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 20:14
20 Крыжаваныя спасылкі  

Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.


Ён пакліча мяне: «Ты — Бацька мой, Бог мой і прыстанішча збаўлення майго».


А яны разважалі між сабой, кажучы: «Хлябоў мы не ўзялі».


хрост Янаў адкуль быў? З неба ці ад людзей?» А яны разважалі паміж сабой, кажучы: «Калі мы скажам: “З неба”, Ён скажа: “Дык чаму вы не паверылі яму?”


А калі надышоў час пладоў, паслаў ён паслугачоў сваіх да вінаградараў, каб яны забралі яго плады.


Ды штодзень навучаў у святыні. А першасвятары, і кніжнікі, і начальнікі народа шукалі, як бы Яго забіць,


Дык сказаў гаспадар вінаградніку: “Што рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага; можа, яго ўбачыўшы, ушануюць”.


І, выгнаўшы яго з вінаградніку, забілі. Дык што ж тады зробіць ім гаспадар вінаградніку?


І шукалі кніжнікі і першасвятары, як накласці на Яго рукі ў тую гадзіну, але баяліся народа; бо зразумелі, што гэтую прыпавесць гаварыў пра іх.


А яны разважалі, кажучы між сабой: «Калі скажам: “З неба”, скажа нам: “Дык чаму ж вы тады яму не паверылі?”


І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.


Яго вось, Які паводле вызначанага рашэння і наканавання Божага быў выдадзены, вы, рукамі беззаконных прыбіўшы цвікамі, забілі,


а Правадыра жыцця забілі, але Бог падняў Яго з мёртвых, і мы – сведкі гэтага.


А калі сыны, дык і спадкаемцы: спадкаемцы Бога, суспадчыннікі Хрыста; калі толькі з Ім разам церпім, каб разам з Ім і ўславіцца.


У апошнія ж гэтыя дні прамовіў Ён да нас праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога стварыў і вякі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы