Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 12:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Бо гэтага ўсяго народы свету шукаюць; ваш жа Айцец ведае, што гэта патрэбна вам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 Бо ўсё гэта шукаюць народы гэтага сьвету; а ваш Айцец ведае, што вам гэта патрэбна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 бо ўсяго гэтага шукаюць людзі сьвету гэтага; а ваш Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым;

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 12:30
13 Крыжаваныя спасылкі  

Бо не вы будзеце тымі, што гавораць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.


Так няма волі Айца вашага, Які ёсць у небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.


Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць?


Зважайце, каб вы вашай добрай справы не ўчынялі перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш узнагароды не будзеце мець у Айца вашага, Які ёсць у небе.


Бо гэтага ўсяго пагане шукаюць, але Айцец ваш, Які ёсць у небе, ведае, што вы ва ўсім гэтым маеце патрэбу.


Дык не будзьце падобнымі да іх; бо Айцец ваш ведае, у чым ваша патрэба, раней, чым вы Яго папросіце.


Таму вы не шукайце, што будзеце есці або што будзеце піць, і не турбуйцеся.


Дык перш шукайце Валадарства Божага, і гэта ўсё вам прыкладзецца.


Не бойся, малы статак, бо даспадобы было Айцу вашаму даць вам Валадарства.


Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага і Бога Майго і Бога вашага».


Вось, аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як іншыя народы ходзяць у марнасці розуму свайго,


а не ў пажадлівасці юрлівай, як пагане, якія не ведаюць Бога;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы