Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 12:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Бо няма анічога скрытага, што не было б выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б не ўведалі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Няма нічога схаванага, што ня выкрылася б, і таемнага, чаго ня ўведалі б.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 12:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

Бо няма нічога таемнага, каб не было аб’яўлена, ды нічога таемнага, каб не стала вядомым.


Бо няма нічога схаванага, што не было б выяўлена, ані таемнага, што б не спазналася і не выйшла на яву.


Бо ўсе мы мусім з’явіцца перад судом Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму плату за тое, што зрабіў ён у целе, – ці добрае, ці ліхое.


І ўсё, што адбываецца, Бог прывядзе на суд; усё ўтоенае: і добрае, і ліхое.


Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.


у той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Ісуса Хрыста таемныя справы людзей, паводле майго дабравесця.


Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.


Любяць ахвяры крывавыя, складаюць з мяса ахвяры і ядуць; але Госпад не прыме іх. Успамяне Ён цяпер іх правіны і пакарае за грахі іх: яны вернуцца ў Егіпет.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы