Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 1:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Выйшаўшы, ён не мог да іх прамаўляць, дык пазналі, што ён бачыў з’яву ў святыні. А ён падаваў ім знакі і заставаўся нямым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і зразумелі, што бачыў відзеж у бажніцы; і ён ківаў ім, і застаўся немы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і яны зразумелі, што ён бачыў уяву ў храме; і ён рабіў ім знакі і заставаўся нямы.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 1:22
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дык пыталі на мігі ў бацькі яго, як ён хацеў бы назваць яго.


Калі той дазволіў, Паўла, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і, калі настала поўная цішыня, ён прамовіў на гебрайскай мове, кажучы:


З натоўпу вывелі Аляксандру, якога выпіхалі юдэі. Аляксандра, даўшы знак рукою, каб змоўклі, хацеў даць народу тлумачэнні.


Ён жа, даўшы ім знак рукою маўчаць, расказаў, як Госпад вывеў яго з астрога, і сказаў: «Паведаміце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.


Дык кіўнуў яму Сімон Пётра, каб спытаўся: «Хто гэта, аб кім Ён кажа».


і Я зраблю, што язык твой прыстане да паднябення твайго, і будзеш ты нямы, і як быццам не будзеш іх больш дакараць, бо яны народ упорысты.


І народ чакаў Захарыю, і дзівіліся, што ён так доўга марудзіць у святыні.


І сталася, калі скончыліся дні службы яго, ён вярнуўся ў дом свой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы