Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 30:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 і калі аб гэтым даведаўся муж, і маўчаў, і не запярэчыў абяцанню, то няхай яна споўніць тое, што абяцала.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 і пачуе [пра гэта] муж, і будзе маўчаць, і не запярэ­чыць, тады ўсе абяцаньні і ўсе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца на ёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 і муж яе чуў, і змоўчаў пра тое, і не забараніў ёй, дык усе абяцаньні яе збудуцца, і ўсякі зарок, які яна паклала на душу сваю, адбудзецца;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 30:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

Але здзейснім рашуча кожнае слова, якое выйшла з нашых вуснаў, і будзем складаць ахвяры кадзільныя царыцы неба і складаць на ўшанаванне яе ахвяры вадкія, як рабілі мы і бацькі нашы, цары нашы і князі нашы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма. Тады мелі мы ўдосталь хлеба, і добра было нам, і не спатыкала нас нішто благое.


А калі мы і складаем ахвяры царыцы неба ды выліваем ёй ахвяры вадкія, то хіба мы без мужоў нашых робім для яе пірагі, падобныя формай да яе, або выліваем ёй ахвяры вадкія?»


Хай святар ачысціць усю супольнасць сыноў Ізраэля, і хай будзе ім адпушчана, бо яны зграшылі не добраахвотна, і ўсё ж прыносячы ахвяру агню для Госпада за сябе, і за грэх, і за памылку сваю.


І святар хай ачысціць яе за тое, што па няведанні зграшыла перад Госпадам; і ён ачысціць яе, і хай будзе адпушчана ёй.


Калі жонка ў доме мужа звязалася абяцаннем або прысягаю,


А калі ён адразу ж запярэчыў, то яна не будзе звязана прысягай, бо муж запярэчыў, і хай Госпад будзе ласкавы да яе.


то, калі бацька даведаецца аб абяцанні, што яна дала, або аб прысязе, якой яна звязала душу сваю, то хай маўчыць, бо яна звязана абяцаннем; усё, што яна абяцала і чым прысягала, хай споўніць на справе.


і калі ў той дзень пачуе гэта муж яе і не запярэчыць, — то яна будзе звязана абяцаннем і павінна будзе споўніць, што абяцала.


Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны – Хрыстос, а кожнае жонкі галава – муж, а галава Хрыста – Бог.


Адказаў ёй Элькана, муж яе: «Рабі, што табе здаецца добрым, і заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей; і я малюся, каб Госпад здзейсніў слова Сваё». Дык засталася жанчына і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы