Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 16:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 І сказаў Майсей Корэ: «Заўтра ты і ўвесь сход твой паасобку станьце перад Госпадам, ты і Аарон асобна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І сказаў Майсей Караху: «Заўтра ты і ўся грамада твая няхай стане перад абліччам ГОСПАДА, ты з імі, і Аарон асобна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І сказаў Майсей Карэю: заўтра ты і ўвесь хаўрус твой будзьце прад абліччам Госпада, ты, яны і Аарон;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 16:16
8 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, цяпер падыдзіце, каб я судзіўся з вамі перад Госпадам адносна міласэрнасці Госпада, якою Ён абдарыў вас і бацькоў вашых:


Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад Госпадам і перад Яго памазаннікам; можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, з рукі каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы свае на яго справу? Калі так, аддам вам».


Пра гэта нагадвай, сведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся, бо гэта нічога не дасць, хіба толькі сапсуе слухачоў.


І сказаў Майсей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраэля: “Станьце перад Госпадам; бо пачуў Ён нараканні вашы”».


І Майсей разгневаўся надта і сказаў Госпаду: «Не прымай іх ахвяры. Ты ведаеш, што я ніколі не ўзяў бы нават асла ад іх і нікому з іх я не ўчыніў крыўды».


І вазьміце кожны сваю кадзільніцу і пакладзіце на іх кадзіла, прыносячы Госпаду дзвесце пяцьдзесят кадзільніц; ты і Аарон трымайце кожны сваю кадзільніцу».


сказаў раптам Госпад да Майсея і да Аарона, і да Мірыям: «Толькі вы ўтраіх падыдзіце да палаткі сустрэчы». І, калі яны падышлі,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы