Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Але я сказаў: “Вось, гэта жабракі чыняць неразумна, бо не ведаюць шляхоў Госпада, прысуду Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І Я сказаў: “Толькі людзі простыя робяць неразважна, бо яны ня ведаюць шляху ГОСПАДА, суду Бога свайго

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І сказаў я сам сабе: гэта, можа быць, беднякі; яны дурныя, бо ня ведаюць шляху Гасподняга, закону Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 5:4
11 Крыжаваныя спасылкі  

Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.


І дадуць кнігу таму, хто не ўмее чытаць і скажуць яму: «Чытай!», а ён адкажа: «Не ўмею чытаць».


Усе яны аднолькава цёмныя і неразумныя, і пустая іх навука, бо яны з дрэва.


“Бо неразумны народ Мой, не ведаюць Мяне; сыны дурныя і безразважныя; мудрыя, каб чыніць ліхоцце, але добрага рабіць не ўмеюць”.


Вось, вы спадзяецеся на фальшывыя словы, якія не дапамогуць.


Нават бусел у небе ведае свой час, туркаўка, ластаўка і журавель пільнуюць час свайго прылёту, а народ Мой не ведае прысуду Госпадава.


«І напружваюць, быццам лук, яны язык свой: хлусня і няпраўда пануе на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне не ведаюць, — кажа Госпад. —


Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.


сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы