Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 Таму вось сэрца Маё заенчыць дзеля Мааба, як жалейка, і дзеля людзей з Кірхарэса загучыць голасам флейтаў, бо багацце, якое набылі яны, прапала.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 Дзеля гэтага сэрца Маё дзеля Мааву як жалейка стогне, і дзеля людзей Кір-Хэрэсу як жалейка стогне, бо ўсё, што яны сабралі, прапала.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

36 Таму сэрца маё стогне па Мааве як жалейка; па жыхарах Кірхарэса стогне сэрца маё як жалейка, бо багацьці, імі здабытыя, загінулі:

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:36
14 Крыжаваныя спасылкі  

І зруйнавалі гарады, і закідалі ўсе добрыя палі камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і пассякалі ўсе пладаносныя дрэвы, так што засталіся толькі муры Кірхарэса; і абкружылі горад прашчнікі і закідвалі каменнямі.


У дзень гневу не дапаможа багацце, а справядлівасць выратуе ад смерці.


Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.


Маёмасць багатага — трывалы горад яго, яна — быццам мур высокі ў думцы яго.


Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!


Дзеля таго робяць запасы, а сваю маёмасць пераносяць за ручай Вярбовы.


Дзеля таго нутро маё стогне дзеля Мааба, як цытра, і ўлонне маё — дзеля Кірхарэса.


Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:


«Курапатка выседжвае яйкі, якіх не знесла, такі ж самы і той, хто збірае багацце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і ў апошнія дні свае стане неразумным.


“Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны.


Дзеля таго буду галасіць Я дзеля Мааба і дзеля ўсяго Мааба лямантаваць буду, і дзеля людзей Кірхарэса варта плакаць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы