Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 41:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І павёў Ізмаэль рэшту людзей, якія былі ў Міцпе, таксама дачок царскіх, якіх Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, даручыў Гадаліі, сыну Ахікама. І забраў іх Ізмаэль, сын Натаніі, і адышоў, каб перайсці да сыноў Амона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І паланіў Ізмаэль усю рэшту народу, які [быў] у Міцпе, і дочак валадара, і ўвесь народ, які застаўся, якіх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, даручыў Гедаліі, сыну Ахікама. І забраў іх з сабою Ізмаэль, сын Нэтаніі, і адыйшоў, каб перайсьці да сыноў Амона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І захапіў Ісмаіл усю рэшту народа, што быў у Масіфе, дачок царовых і ўсю рэшту людзей у Масіфе, якіх Навузардан, начальнік целаахоўцаў, даручыў Гадоліі, сыну Ахікамаваму, і захапіў іх Ісмаіл, сын Натаніі, і выправіўся да сыноў Амонавых.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 41:10
13 Крыжаваныя спасылкі  

І пачулі гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, ды засумавалі яны вялікім смуткам, што прыбыў чалавек, які турбуецца пра сыноў Ізраэля.


А пачулі пра гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, і Гасэм араб, ды кпілі з нас і з пагардаю казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не думаеце вы супраць цара ўзбунтавацца?»


Гэта кажа Госпад: «Запішыце гэтага чалавека як пазбаўленага патомства, як чалавека, які не будзе шчаслівым у дні жыцця свайго, бо ніхто з яго нашчадкаў не будзе сядзець на пасадзе Давідавым і не будзе больш мець улады ў Юдэі».


І ўсе жонкі твае, і сыны твае будуць заведзены да халдэяў, і ты не ўцячэш ад рук іх, але будзеш схоплены рукою цара Бабілона; і горад гэты будзе спалены агнём”».


І цар Бабілона забіў сыноў Сэдэцыі ў Рэблі на яго вачах, таксама ўсіх магнатаў юдэйскіх забіў цар Бабілона.


і сказалі яму: «Ведай, што Бааліс, цар сыноў Амона, паслаў Ізмаэля, сына Натаніі, знішчыць душу тваю». Але не паверыў ім Гадалія, сын Ахікама.


Калі пачулі ўсе кіраўнікі войскаў, якія былі раскінуты па ваколіцах, яны самі і іх людзі, што цар Бабілона зрабіў кіраўніком над краінаю Гадалію, сына Ахікама, і што даручыў яму мужчын і жанчын, дзяцей і тых з убогіх зямлі, якія не былі пераселены ў Бабілон,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы