Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 29:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 “Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “За тое, што ты паслаў у сваё імя да ўсяго народа, які ёсць у Ерузаліме, і да Сафоніі, сына Маасіі, святара, і да ўсіх святароў ліст такога зместу:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. За тое, што ты паслаў лісты ў імя сваё да ўсяго народу, які ў Ерусаліме, і да Сафоніі, сына Маасэі, сьвятара, і да ўсіх сьвятароў, кажучы:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: за тое, што ты пасылаў пісьмы ад імя свайго да ўсяго народу, які ў Ерусаліме, і да сьвятара Сафонія, сына Маасэінага, і да ўсіх сьвятароў, і пісаў:

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 29:25
16 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, калі атрымаў Эзэкія ліст з рук вестуноў і прачытаў яго, ён пайшоў у дом Госпада, і развярнуў яго перад Госпадам,


І, калі ён пачуў пра Тарака, цара Этыёпіі, словы: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», — паўторна паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы яму:


Таксама напісалі ліст, поўны блюзнення на Госпада, Бога Ізраэля, і гаварылі супраць Яго: «Як багі народаў зямлі не змаглі вызваліць народаў сваіх з маёй рукі, так і Бог Эзэкіі не зможа вырваць народа свайго з гэтай рукі».


Але і ў тыя дні многа лістоў было паслана магнатамі юдэйскімі да Тобіі, і ад Тобіі прыходзілі да іх.


Але і яны хвалілі яго перада мной, і словы мае перадавалі яму; і Тобія пасылаў лісты, каб застрашыць мяне.


І прыслаў да мяне Санабалат тое ж самае запрашэнне ў пяты раз праз паслугача свайго, і ў руцэ яго быў ліст незапячаткаваны,


Такімі вось былі словы ліста, які Ярэмія прарок з Ерузаліма паслаў да застаўшыхся старэйшын перасяленцаў, да святароў, да прарокаў і да ўсяго народа, які Набукаданосар вывеў з Ерузаліма ў Бабілон,


Святар Сафонія прачытаў гэты ліст у прысутнасці прарока Ярэміі.


І паслаў цар Сэдэцыя Юхала, сына Сэлеміі, і Сафонію, сына Маасіі, святара, да прарока Ярэміі, каб сказалі яму:


Кіраўнік целаахоўнікаў узяў таксама Сараю, першасвятара, і Сафонію, другога святара, поруч трох прыдзвернікаў.


і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы